Перайсці да зместу

Мая Моргенштэрн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мая Моргенштэрн
рум.: Maia Morgenstern
Род дзейнасці тэатральная актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 1 мая 1962(1962-05-01) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм[2]
Дзеці Tudor Istodor[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мая Моргенштэрн (рум. Maia Morgenstern; нар. 1 мая 1962, Бухарэст) — румынская акторка тэатра і кіно. Сусветную вядомасць ёй прынесла роля Маці Ісуса Хрыста Марыі ў фільме «Страсці Хрыстовы».

Мая Моргенштэрн нарадзілася 1 мая 1962 гады ў Бухарэсце ў яўрэйскай сям’і; яе бацька быў родам з Бесарабскага гарадка Рэні, маці — з Дарахая ў Малдавіі. Дзядулі і бабулі з абодвух бакоў былі падчас Другой сусветнай вайны дэпартаваныя ў Трансністрыю і Аўшвіц. У 1985 годзе скончыла Акадэмію тэатра і кіно ў Бухарэсце, затым пачала граць у моладзевым тэатры ў П’ятра-Нямц. У 1988—1990 гадах гуляла ў бухарэсцкім Дзяржаўным яўрэйскім тэатры (на ідышы), з 1990 па 1998 год — у Нацыянальным тэатры, у 1998 годзе перайшла ў Teatrul Bulandra. З 2012 года — дырэктар Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1021037265 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. Das Phänomen Jüdische Kultur